Еўрапейскі вяшчальны саюз ацэніць паліткарэктнасць песні Джамалы (тэкст песні)

Еўрапейскі вяшчальны саюз ацэніць паліткарэктнасць песні Джамалы (тэкст песні)

Перамога ўкраінскай спявачкі Джамалы ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2016" выклікала незадаволенасць у расійскім грамадстве і дзяржаўнай думе. Тамашнія чыноўнікі мяркуюць, што спявачцы крымскататарскага паходжання, якая прадставіць у Стакгольме песню "1944" пра дэпартацыю крымскіх татар з Крыма пры Сталіне, "накруцілі" галасы, каб у чарговы раз укалоць Расію. І просяць арганізатараў "Еўрабачання" не дапускаць Украіну да ўдзелу. 

 

Пра тое, што песню могуць палічыць занадта палітызаванай, кажа і расійскі музычны крытык Арцемій Троіцкі. Маўляў, конкурс заўсёды падкрэсліваў сваю апалітычнасць.


""Еўрабачанне" зусім не пра музыку, а, хутчэй, пра спорт, а спорт, як вядома, па-за палітыкай",сказаў Троіцкі выданню ria.ru, але падкрэсліў, што Украіна можа апраўдацца тым, што песня не пра палітыку, а пра гістарычную памяць.


Прадстаўнікі "Еўрабачання" заявілі, што твор Джамалы да 14 сакавіка будзе разгледжаны Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам на прадмет адпаведнасці правілам конкурсу.


Па словах самой спявачкі, сюжэт песні заснаваны на рэальных падзеях, якія перажыла яе сям'я, гэта яе боль, гісторыя, прысвечаная прабабулі і ўсім крымскім татарам:


"У бабулі быў вялікі дом з вінаграднікамі, з калодзежам. І вось пасярод ночы прыходзяць нейкія людзі і кажуць: "Пятнаццаць хвілін на зборы". Яна распавядала, што яны нават не бралі ежу, таму што ўжо ведалі, што адбывалася з яўрэямі. Яны падрыхтаваліся паміраць. Бралі нейкія сямейныя ўпрыгожанні, яшчэ нешта каштоўнае. Але я нават не ўяўляю, што можна сабраць за пятнаццаць хвілін у доме, дзе ты пражыў усё сваё жыццё. Іх везлі ў закрытых таварных вагонах, у якіх было невыносна горача і душна, без ежы, без вады... Гэта было вельмі цяжка. Але яшчэ цяжэй стала, калі іх прывезлі ў Сярэднюю Азію. Як распавядала бабуля: "Мы думалі, што гэта два тыдні будзе цяжка, а калі прыехалі ва Узбекістан, аказалася, што савецкая прапаганда ўжо ўнушыла ўзбекам, што крымскія татары, па сутнасці, і не людзі".


Песня гучыць на англійскай і татарскай мовах. Пераклад на беларускую мову:


Калі прыходзяць незнаёмцы
Яны прыходзяць у твой дом,
Яны забіваюць вас усіх і кажуць
"Мы не вінаватыя.., не вінаватыя"

Дзе ваш розум?
Чалавецтва плача
Вы думаеце, што вы богі,
Але ўсе паміраюць,
Не праглынайце маю душу,
Нашы душы.

Я не магла правесці сваю маладосць там, таму што вы забралі мой свет

Мы маглі б пабудаваць будучыню
Дзе людзі свабодна жывуць і любяць
Шчаслівыя часы..

Дзе вашы сэрцы?
Чалавецтва, квітней
Вы думаеце, вы богі
Але людзі паміраюць
Не праглынайце маю душу,
Нашы душы

Я не магла правесці сваю маладосць там, таму што вы забралі мой свет

У мяне не было Айчыны

Нагадаем, у 2009 годзе "Еўрабачанне" прайшло без Грузіі, бо арганізатары палічылі песню правакацыйнай з-за прыпеву, дзе можна было пачуць словы "Мы не хочам Пуціна". Мяняць песню краіна абмовілася і ў выніку не паехала на конкурс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі