Еўрасаюз сёння апублікаваў украінскі "чорны спіс" (дакумент)

Дакумент апублікаваны ў "Official Journal of the European Union". У ім адзначаецца, што "ўсе сродкі і эканамічныя рэсурсы, якія належаць ці знаходзяцца ва ўласнасці ці пад кантролем асобаў, прызнаных адказнымі ў незаконным прысваенні дзяржаўных сродкаў Украіны, а таксама асобаў, адказных за парушэнне правоў чалавека ва Украіне... павінны быць замарожаныя".



На чале "чорнага спісу" — экс-прэзідэнт Віктар Януковіч. Таксама ў яго патрапілі яго сыны — Аляксандр і Віктар Януковічы. Там жа — экс-міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка і яго былы намеснік Віктар Ратушняк, былы генпракурор Віктар Пшонка, сын Пшонкі Арцём, экс-прэм'ер Мікалай Азараў з сынам Аляксеем, былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Клюеў з братам Сяргеем і сваім былым намеснікам Андрэем Партновым, экс-кіраўнік Службы бяспекі Украіны Аляксандр Якіменка, экс-міністр юстыцыі Алена Лукаш, былы міністр адукацыі Дзмітрый Табачнік, былая кіраўніца Міністэрства аховы здароўя Раіса Багатырова, былы дарадца Віктара Януковіча Ігар Калінін, бізнэсмен Сяргей Курчанка.



Санкцыі набылі моц 6 сакавіка і будуць дзейнічаць на працягу года.
 

Фота — ria.ru, eur-lex.europa.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі