Беларускіх дыпламатаў чакаюць у акупаваным Крыме

Пажар на нафтабазе ў Феадосіі

Пажар на нафтабазе ў Феадосіі / krmr.org

У Крыме чакаюць "дыпламатычныя" дэлегацыі з Беларусі. Заяву прадстаўніцы акупацыйных уладаў паўвострава Анастасіі Грыдчыны заўважыў @reformby.

Мясцоваму тэлеканалу яна прызналася, што ўдзельнікі такіх паездак асцерагаюцца афішаваць свой візіт:

— Дыпламатаў з Рэспублікі Беларусь чакаем у Крыме, а таксама мяркуецца яшчэ з шэрагу іншых краін. Цяпер мы абмяркоўваем гэтую магчымасць. Але, ведаеце, некаторыя візіты мы стараемся асабліва не афішаваць з прычыны той небяспекі, якая пільнуе нашых дыпламатаў. Толькі яны загавораць аб тым, што яны збіраюцца да нас ехаць, а яшчэ збіраюцца заключаць пагадненні аб супрацоўніцтве, адразу ў людзей узнікаюць вельмі вялікія праблемы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі