"Ежедневник": КДБ пачаў атаку на карупцыю ў судовым корпусе

Галоўная постаць сярод арыштаваных — намеснік старшыні суда Савецкага раёна Гомеля Юрый Жораў. Ён добра вядомы ў юрыдычных колах не толькі сам па сабе, але і дзякуючы сваёй маці. Маргарыта Жорава, як адзначае "Ежедневник", чатыры гады была намесніцай старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. Гэтая жанчына, хоць і на пенсіі, але да гэтага часу вельмі ўплывовая, у тым ліку ў маштабах краіны.



Паведамляецца, што акрамя Жорава арыштаваныя яшчэ чатыры чалавекі. Сярод іх вядомы адвакат, які таксама з'яўляецца сынам аднаго вядомага суддзі.



Прычым, суддзю і яго асяроддзе распрацоўвае не Гомельскае ўпраўленне КДБ, а цэнтральны апарат. Па звестках журналістаў, аператыўную справу супраць групы, якая праз складаную схему займалася вымагальніцтвам хабараў, вялі цэлы год, пакуль наважыліся пайсці на арышты.



Арышты пачаліся яшчэ 4 лютага, але дагэтуль па справе няма афіцыйнай інфармацыі. Аднак факт арышту Жорава журналістам пацвердзілі і ў судзе Савецкага раёна Гомеля, а таксама ў Гомельскім абласным судзе.



Фота — idkstat.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі