Фанаты мінскага "Дынама" паранілі некалькі італьянскіх паліцэйскіх

Падчас бойкі ў Фларэнцыі беларускія фанаты паранілі некалькі мясцовых паліцэйскіх. La Repubblica паведамляе пра трох, Firenze Post — пра чатырох пацярпелых ахоўнікаў парадку.

Паводле інфармацыі італьянскіх СМІ, якую перадае БелаПАН, група заўзятараў "Дынама" ў колькасці прыкладна 60 чалавек адмовілася ехаць на стадыён на аўтобусе. Футбольныя фанаты вырашылі прайсці шэсцем па горадзе. Яны заблакавалі адну з гарадскіх вуліц, многія былі нецвярозымі пасля наведвання піўбара. Там яны захапілі з сабой піўныя куфлі і крэслы, якія потым пачалі кідаць у паліцыянтыў. Пацярпеў ад хуліганаў і сам піўбар.

У затрыманых фанатаў забралі дубінкі, дымавыя шашкі і плакат з кельцкім крыжом. Гэты знак сярод скінхэдаў, расістаў і неанацыстаў выкарыстоўваецца для абазначэння перавагі белай расы. Адзін з заўзятараў выконваў фашысцкія песні.

Як паведамляла Еўрарадыё, паліцыя затрымала 61 заўзятара — 13 арыштаваныя, 48 затрыманыя для высвятлення асобаў. Арыштаваных сёння павінны судзіць, астатніх — адпусціць.

Фота — firenzepost.it

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі