Фарбуем пасхальныя яйкі бураком ці чырвонай капустай

Фарбуем пасхальныя яйкі бураком ці чырвонай капустай

8 красавіка праваслаўныя будуць адзначаць галоўнае свята — Вялікдзень. А каб сёлата біццё яйкамі і святочны стол стаў больш экалагічным, тэстуем натуральныя фарбавальнікі для яек: бурак, чырвоную капусту і куркуму.

Пачаць трэба з выбару яек, пажадана, каб яны былі ад курэй на вольным утрыманні, якія маюць магчымасць бегаць і дзяўбці чарвячкоў.

Увогуле, самы просты экалагічны фарбавальнік — гэта шалупінне рэпчатай цыбулі. 
Але можна паспрабаваць і іншыя варыянтаў афарбоўкі натуральнымі фарбавальнікамі.

1. Як пафарбаваць яйкі куркумой

Фарбуем пасхальныя яйкі бураком ці чырвонай капустай

Увага, гэта досыць моцны фарбавальнік і, акрамя яек, можна афарбаваць усё навокал. У халодную ваду ў рондалі трэба дадаць 2-3 сталовыя лыжкі куркумы і энергічна перамяшаць. Таксама дадаць крыху солі, каб яйкі не патрэскаліся, і непасрэдна яйкі. Пасля 9-10 хвілін маем прыгожую светла-жоўтую афарбоўку.

2. Як пафарбаваць яйкі чырвонай капустай або бураком

Фарбуем пасхальныя яйкі бураком ці чырвонай капустай

З буракамі і чырвонай капустай усё крыху складаней, але працэс фарбавання выглядае аналагічна.

На сярэдні рондаль будзе дастаткова чвэрці качана чырвонай капусты або цэлы бурак. Крышым чырвоную капусту (бурак трэба сцерці на тарцы або мелка парэзаць) і дадаём у халодную ваду ў рондалі, туды ж крыху солі і яйкі, пасля 9-10 хвілін яйка вымаем і перакладваем у шкляны слоік, у які пераліваем фіялетавую ваду, якая ўтварылася ад чырвонай капусты (ад бурака вада будзе чырвонай) і дадаём лыжачку воцату. 

Каля 10 хв. трымаем яйкі ў фарбавальніку.

Бурак фарбуе яйкі ў брудна-жоўты колер, чырвоная капуста — ў блакітны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі