"Фашыстаў і карнікаў у Беларусі не пацерпяць" — адкрыты ліст віцебскага доктара

Доктар Уладзімір Маратаў / Аляксандр Велядзімовмч / "Імена"
Доктар Уладзімір Маратаў / Аляксандр Велядзімовмч / "Імена"

Вядомы віцебскі доктар, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Уладзімір Маратаў — той самы, які ў красавіку не пабаяўся расказаць СМІ аб рэальнай сітуацыі з каранавірусам ў Віцебску, — звярнуўся з заявай аб цяперашняй сітуацыі ў Беларусі. Прыводзім некалькі цытат з яго ліста.

— Вадападзел праходзіць не паміж прыхільнікамі Лукашэнкі і яго супернікамі, а паміж крымінальнымі злачынцамі і людзьмі розных поглядаў, якія не рабілі крымінальныя злачынствы. І вось цяпер медработнікі выходзяць на вуліцы з лозунгам "Медыкі супраць гвалту!". Я кепска ўяўляю тых людзей, хто спрабуе апраўдаць той жах, які адбыўся. Што тут можна апраўдаць?

—  Супраць беззаконня ў Беларусі, як у любой іншай цывілізаванай краіне, выбудаваная стройная сістэма падтрымкі правапарадку: на варце стаіць пракуратура, расследаванне праводзіць Следчы камітэт. Дзе гэта ўсё? Дзе іх рэакцыя? Уся сістэма дзяржавы, якая пабудавана на праве, падняла рукі перад бясчынствамі малойчыкаў, якіх рыхтаваў, узначальваў і цяпер прыкрывае міністр МУС Караеў?

— Я ўпэўнены: у рэшце рэшт усё гэта атрымае прававую ацэнку. Хай не ад тых, хто гэта беззаконне санкцыянаваў і дапусціў. І не ад тых, хто гэтыя злачынствы, дакументаваныя і шматлікімі фактамі пацверджаныя, зараз спрабуе "затушаваць". Гвалтаўнік заўсёды пасля злачынства спрабуе пераканаць ахвяру, што "нічога страшнага не адбылося".

— Не! Гэтыя злачынствы не маюць тэрміну даўнасці. Ніхто не забыты, нішто не забыта. Ужо каго-каго, а фашыстаў і карнікаў у Беларусі не пацерпяць! Я хачу асабліва падкрэсліць, што гаворка ідзе менавіта пра цяжкія злачынствы і пра спробы гэтыя злачынствы схаваць.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі