Фатограф Антон Матолька прайграў суд Белтэлерадыёкампаніі
Фатограф Антон Матолька прайграў суд Белтэлерадыёкампаніі, які працягваўся некалькі месяцаў. Нагодай стаў фотаздымак паўночнага ззяння, які Матолька зрабіў паўтары гады таму, і які без дазволу паказалі ў якасці ілюстрацыі ў навінах на канале "Беларусь 1". Фатограф палічыў, што Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія парушыла яго аўтарскія правы. Ён патрабаваў з тэлерадыёкампаніі кампенсацыю за маральную шкоду ў 0,01 капейкі. Аднак судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда вырашыла, што ніякіх парушэнняў не было.
Антон Матолька мусіць цяпер заплаціць суду пошліну — 450 рублёў, а таксама 89 рублёў 40 капеек эксперту Андрэю Чупрынскаму.
а теперь я еще и заплачу Чупринскому за экспертизу )))
— Anton Motolko (@Motolko) 5 сентября 2016 г.