Федэрацыя футбола пазбавіла тры клубы ачкоў у сезоне-2023
Галоўны трэнер "Шахцёра" Аляксей Бага / sputnik.by
Беларуская федэрацыя футбола (АБФФ) пазбавіла тры клубы ачкоў у сезоне-2023. Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ.
"Шахцёр" страціў пяць балаў (цяпер -16), "Энергетык-БДУ" — тры балы (-16), "Белшына" — адзін бал (-6).
Пакаранне накладзенае ў рамках справы пра маніпуляванне спартовымі вынікамі ў футболе. У рамках гэтай справы ў "Шахцёра" ўжо забралі залатыя медалі чэмпіянату-2022 і дыскваліфікавалі дзясяткі гульцоў. Таксама клуб пазбавілі 30 ачкоў у гэтым сезоне і 20 ачкоў у наступным. "Энергетык-БДУ" застаўся без срэбраных медалёў за 2022 год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.