Федэрацыя хакея на час турніраў зможа вызваляць студэнтаў ад заняткаў
Федэрацыя хакея Беларусі распачала набор валанцёраў на розныя турніры, якія пройдуць у нашай краіне. Сярод іх — чэмпіянат свету сярод юніёраў, што пройдзе ў Мінску і Бабруйску ў красавіку наступнага года, Калядны турнір і “Турнір шасці нацый”.
“Пасады” і заданні самыя розныя. Валанцёрам давядзецца сустракаць і суправаджаць каманды, забяспечваць працу прэс-цэнтра, весці пратаколы пасяджэнняў аргкамітэту, ствараць фота- і відэаматэрыялы, размяшчаць дадзеныя ў інтэрнэце, рыхтаваць мноства дакументаў на розных мовах.
Патрабаванні мінімальныя: жадаючым павінна быць ад 18 гадоў. Вітаецца і валоданне замежнымі мовамі.
Студэнтам федэрацыя абяцае “спрыяць вызваленню ад вучобы на час правядзення турніру”.