Федэрацыя хакея прыпыніла ў Беларусі ўсе дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы

Федэрацыя хакея прыпыніла ў Беларусі ўсе дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы

Федэрацыя хакея разам са спартыўнымі школамі вырашыла прыпыніць усе спаборніцтвы сярод дзяцей і юнацтва, паведамляецца на сайце ФХБ. 

На няпэўны тэрмін з 8 красавіка прыпыненыя Адкрытае першынство краіны сярод юніёраў і юнакоў і Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод юнакоў. ФХБ падкрэслівае, што абапіралася на рэкамендацыі Мінздароўя і Мінспорту з мэтай процідзейнічаць распаўсюду каранавіруса COVID-19.

За прыпыненне спаборніцтваў актыўна выступалі таксама кіраўнікі дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, трэнеры-выкладчыкі, бацькі юных хакеістаў. 

На рашэнне паўплывала і закрыццё межаў падчас пандэміі каранавіруса. У турнірах не змогуць прыняць удзел каманды з Літвы і Украіны. У ФХБ лічаць спаборніцтвы без іх некарэктнымі.

Пра тэрміны аднаўлення дзіцяча-юнацкіх турніраў будзе паведамлена дадаткова.

Нагадаем, што раней Аляксандр Лукашэнка назваў хакей адным са сродкаў барацьбы з каранавірусам. Па яго словах, над лёдам вірусы не лятаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі