ФІФА назвала Крышціяну Раналду найлепшым футбалістам свету 2016 года
9 студзеня на ўрачыстай цырымоніі The Best у швейцарскім Цюрыху Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) назвала лаўрэатаў 2016 года.
Найлепшым футбалістам планеты за 2016 год названы форвард зборнай Партугаліі і мадрыдскага "Рэала" Крышціяну Раналду. Ён ужо чацвёрты раз уганароўваецца гэтым званнем. Найлепшай футбалісткай стала амерыканка Карлі Лойд.
Сімвалічную зборную 2016 года склалі наступныя футбалісты: Ноер ("Баварыя", Мюнхен, Нямеччына); Дані Алвес ("Ювентус", Турын, Італія), Піке, Іньеста, Месі, Суарэс (усе — "Барселона", Іспанія), Рамас, Марсела, Модрыч, Кроас, Раналду (усе — "Рэал", Мадрыд, Іспанія).
Самым лепшым трэнерам мужчынскіх камандаў ФІФА прызнала італьянца Клаўдыё Раньеры: менавіта ён зрабіў клуб "Лестэр" чэмпіёнам Англіі. Сярод жаночых трэнераў найлкепшай прызнаная немка Сільвія Найд, якая вывела зборную Нямеччыны ў алімпійскія чэмпіёны Рыа-2016.
Прыз імя Ферэнца Пушкаша за самы прыгожы гол атрымаў Фаіза Субры з малазійскага клуба "Пулау".