Фільм "Мы, браты" ("Авель") пакажуць напярэдадні выбараў
У мінскіх кінатэатрах кіно выйдзе ў пракат у красавіку 2015 года.
Фільм "Мы, браты" (працоўная назва "Авель") выйдзе на кінаэкраны Мінска ў красавіку 2015 года. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на генеральнага дырэктара УП "Кінавідэапракат" Васіля Коктыша.
Па яго словах, нацыянальная прэм'ера супадзе з сусветнай — 18 красавіка.
Нагадаем, што фільм "Мы, браты" перамог у адкрытым конкурсе Міністэрства культуры на стварэнне нацыянальнага праекта. Бюджэт фільма склаў амаль 2 мільёны долараў. Фільм паказвае падзеі найноўшай гісторыі Беларусі.
Фота — kinopoisk.ru