Фільм "Мы, браты" паглядзелі 36 тысяч чалавек

Фільм "Мы, браты" паглядзелі 36 тысяч чалавек

Намесніца міністра культуры Ірына Дрыга падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў распавяла пра вынікі пракату нашумелага фільма "Мы, браты".

Па яе словах, паводле беларускага заканадаўства (указ №567 кіраўніка дзяржавы) паспяховым лічыцца фільм, які за тры гады з часу выйсця ў пракат паглядзелі не менш за 80 тысяч гледачоў. Такі фільм можа нават прэтэндаваць на нейкую кампенсацыю прадзюсарскіх укладанняў.

Дрыга: "Фільм "Мы, браты" пайшоў у беларускі пракат у верасні гэтага года. Яшчэ ідзе і паўторны пракат па рэгіёнах. Па нашых дадзеных, зараз яго прагледзелі больш за 36 тысяч гледачоў".

Для беларускіх фільмаў, кажа чыноўніца, гэта адзін з самых вялікіх паказчыкаў. Яна лічыць гэта поспехам, бо гледачы прагаласавалі рублём.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі