Фінам даюць €2 тысячы кампенсацыі за "пабочку" пасля вакцынацыі ад каранавіруса

Вакцынацыя ад каранавіруса / Известия
Вакцынацыя ад каранавіруса / Известия

Грамадзяне Фінляндыі могуць атрымаць грашовую кампенсацыю ў выпадку, калі ў іх з'явяцца пабочныя эфекты пасля вакцынацыі ад COVID-19, паведамляе фінская тэлерадыёкарпарацыя Yle.

Страхоўшчыкі выплацяць грошы пры ўмове, калі пабочныя эфекты не праходзяць за два тыдні, а на ліквідацыю сімптомаў людзі марнуюць вялікія грошы.

У цяперашні час звыш за 400 чалавек падалі скаргі на моцныя пабочныя з'явы ад вакцыны. Часцей за ўсё людзі скардзяцца на сып, боль у лімфатычных вузлах, высокую тэмпературу і галаўны боль.

Выплаты атрымалі ўжо каля 90 грамадзян, вакцынаваных ад COVID-19. Сума кампенсацыі дасягае каля 2 тысяч еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі