ФК "Баварыя" датэрмінова стаў чэмпіёнам Нямеччыны

У гасцявым матчы супраць берлінскай "Герты" мюнхенцы атрымалі перамогу з лікам 3:1. Для "Баварыі" гэты чэмпіёнскі тытул 24-ы ў гісторыі і першы пры новым трэнеры іспанцы Хасэпе Гвардыёле.



Поспех мюнхенскага клуба супаў па часе з непрыемным для яго рэпутацыі судом над прэзідэнтам "Баварыі" Улі Хёнесам. Яго на днях прысудзілі да 3 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі за нявыплату амаль 40 млн долараў падаткаў, адзначае ВВС.



Нягледзячы на падатковы скандал, Хёнес застаецца вельмі папулярнай фігурай у "Баварыі", бо яго імя звязваюць са станаўленнем і поспехамі клуба. Сам ён прапаноўваў падаць у адстаўку на леташнім сходзе акцыянераў клуба. Аднак супраць гэтага выступілі заўзятары і рада дырэктараў "Баварыі".



Фота — freesoft.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі