Форма, гімн, “урок з Лукашэнкам”: жахі адукацыі — стрым з Турарбекавай

Форма, гімн, “урок з Лукашэнкам”: жахі адукацыі — стрым з Турарбекавай

Ідэалагізацыя, сек’юрытызацыя, мілітарызацыя і — аўтарытарызм з цэнтралізацыяй. Усё гэта — пра беларускую адукацыю. Дзе да ўсяго пералічанага сёлета дадаліся школьная форма (ізноў), спяванне гімна перад пачаткам урокаў і… урок з Лукашэнкам. Такое адчуванне, што пацыента з прозвішчам “Беларуская-Адукацыя” ўжо не ўратаваць…

Што адбываецца з беларускай адукацыяй і куды можа завесці шлях, на які яе паставілі? Ці застаюцца шанцы на ўратаванне і што для гэтага неабходна зрабіць? Ці здольны такі падыход да адукацыі вырасціць годных спецыялістаў і проста пісьменных грамадзян? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі