Форму для беларускіх алімпійцаў зрабілі літоўцы (ФОТА)
Да балтыйскага брэнду Audimas далучылі беларускую “Галантэю” і французскі абутак Salomon. Еўрарадыё зазірнула ў сумку беларускага алімпійца.
На Гульні-2012 беларускіх алімпійцаў збольшага экіпіравала кітайская фірма “361 градус”. Але для зімовай Алімпіяды-2014 выдалі куды больш салідную вопратку (магчыма, грошай на гэта было больш, бо ў Сочы не трапіла хакейная зборная).
Такім чынам, сумкі і заплечнікі вырабіла беларуская фірма “Галантэя”.
Цёплыя зімовыя боты, красоўкі і шлёпкі скамплектавалі з прадукцыі французскай фірмы SALOMON. Рынкавы кошт аднаго абутку большы за 500 долараў.
Курткі, байкі і касцюмы для беларускай каманды вырабіла літоўская фірма Audimas.
Так выглядае лёгкі двухбаковы пухавік.
У капялюш не сталі ўкрапваць зялёны колер.
Выгляд кепкі беларускага алімпійца не змяніўся з Гульняў у Нагана 1998 года.
Так будзе выглядаць касцюм “на выхад”.
Гарналыжны касцюм беларускага алімпійца: каб на дварэ не акалець у мароз.
Адна з “алімпійскіх” маек. Усяго на кожнага такіх выдаецца чатыры штукі.
Світар і байка.
Перад Алімпіядай-2012 парадныя касцюмы для алімпійцаў прыдумлялі ў Нацыянальным цэнтры моды. На гэты раз касцюм шыюць у атэлье Line A, дзе робяць вопратку для Аляксандра Лукашэнкі. Парадныя касцюмы алімпійцаў, якія будуць у шэра-васільковых колерах, афіцыйна пакажуць заўтра.