Фота з інтэрнэт-крамы, якая гандлявала спайсам

У Гомелі ліквідавалі інтэрнэт-краму, якая гандлявала спайсам. Міліцыя высветліла, што яе арганізаваў 29-гадовы жыхар абласнога цэнтру ды праз "закладкі" рэалізоўваў наркотыкі.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, склад мужчына арганізаваў у гаражы. Там знайшлі 800 гр псіхатропнага рэчыва, больш за 600 "марак" (гэта кавалачкі паперы, змочаныя ў наркотыку) і 8 кг асновы для вырабу спайсу. З забраных псіхатропных рэчываў можна было б вырабіць каля 30 кілаграмаў курыльных сумесяў на суму 5 млрд рублёў.

Дарэчы, міліцыянеры знайшлі ў гаражы 358 млн рублёў, якія, як можна меркаваць, уладальнік інтэрнэт-крамы атрымаў за распаўсюджаны тавар.

Фота: uvd.gomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі