Фотафакт: Charlie Hebdo апублікавала карыкатуру на расійскіх футбольных фанатаў

Фотафакт: Charlie Hebdo апублікавала карыкатуру на расійскіх футбольных фанатаў

Французскі сатырычны штотыднёвік Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуру на расійскіх футбольных фанатаў. Як інфармуе ria.ru, на малюнку можна пабачыць "заўзятара" — няголенага мужчынау з рассечанай шчакой і падбітым вокам. Ён трымае ў роце цыгарэту, а ў руцэ — скрываўленую бейсбольную біту. Пад малюнкам подпіс: "Хуліганы. Рускія прыехалі толькі для мардабою". "О не! Яшчэ і для оперы!" — парыруе намаляваны расійскі "заўзятар".

Зборная Славакіі на Еўра-2016 выйграла ў Расіі — 2:1 (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, з-за беспарадкаў, якія расійскія футбольныя заўзятары наладзілі на стадыёне ў Марсэлі пасля матчу Еўра-2016 паміж зборнымі Англіі і Расіі, а таксама і за межамі стадыёна, УЕФА ўмоўна дыскваліфікаваў расійскую зборную да канца кантынентальнага першынства. Дзясяткі фанатаў з Расіі былі затрыманыя французскай паліцыяй, некалькі чалавек дэпартуюць на радзіму. Учора стала вядома, што ў 51-гадовага брытанскага заўзятара, збітага расійскімі "ультрас", памёр мозг.

Увага, жорсткае відэа!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі