Фотафакт: Гродзенскія жанчыны ўручную цягнуць мяхі з дзёрнам на Курган Славы

Фотафакт: Гродзенскія жанчыны ўручную цягнуць мяхі з дзёрнам на Курган Славы

Карціну, якая нагадвала Старажытны Егіпет часоў фараонаў, маглі назіраць жыхары і госці Гродна.

Як паведамляе "Твой стыль", мясцовыя работніцы "Зеленбуда" з дапамогай вяроўкі ўручную цягнулі дзёран на вяршыню Кургана Славы. Такім чынам Курган азеляняюць да Дня Перамогі.

Відавочца здарэння Дзмітрый абурыўся: "На дварэ XXI стагоддзе, а гродзенскія жанчыны гуляюць у перацягванне канатаў з мяшком зямлі. Як я зразумеў, без дадатковай аплаты. Гэта ж жанчыны, ім напэўна цяжка".

Дарэчы, самі жанчыны ў сваёй працы не бачаць нічога дзіўнага, бо трэба зарабляць грошы. Па іх словах, часам ім дапамагаюць мужчыны. "Быў падобны выпадак некалькі гадоў таму, калі мы займаліся гарой ля Бернардынскага касцёла. Тады ў Гродна прыехалі французы і ледзь не плакалі, як убачылі нашую працу", — распавядаюць жанчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі