Фотафакт: Лукашэнка правёў перамовы з прэзідэнтам Італіі
20 траўня пачаўся двухдзённы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Італію і ў Ватыкан. У Квірынальскім палацы ў Рыме прайшла яго сустрэча з італьянскім прэзідэнтам Серджа Матарэлай. Чакалася, што гаворка пойдзе пра актывізацыю гандлёва-эканамічных адносінаў краін, пра жаданне беларускіх уладаў, каб італьянскі бізнес больш актыўна інвеставаў у нашую эканоміку. Як стала вядома, абмяркоўвалася стварэнне беларуска-італьянскага бізнес-савета, які мусіць зняць пытанні ва ўзаемаадносінах бізнес-структур. Гэта была прапанова Лукашэнкі.
Чаму Лукашэнка ў Рыме сустракаецца з прэзідэнтам Італіі, а не з прэм’ерам?
Ужо ў рымскім аэрапорце Чампіна кіраўнік Беларусі акрэсліў гэтыя важныя тэмы будучых перамоваў. У размове з паўнамоцным міністрам службы дыпламатычнага пратаколу МЗС Італіі Крысціяна Катафаві ён гаварыў пра інвестыцыі, пра тое, што можна было б пачаць з "двух-трох праектаў", якія ён гатовы ўзяць пад сваю адказнасць і кантроль.
На суботу, 21 траўня, запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Папы Рымскага Францішка.