Фотафакт: Лукашэнка прыйшоў на тэніс у таварыстве спартоўцаў і без Колі
У суботу на трыбунах 9-тысячнай "Чыжоўка-Арэны" прайшла цырымонія адкрыцця фінальнага матчу Кубка Федэрацыі паміж тэнісісткамі зборных Беларусі і ЗША.
Сярод заўзятараў быў і Аляксандр Лукашэнка. Абапал яго сядзелі былая гімнастка Ксенія Санковіч і кіраўнік тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын. Таксама побач былі заўважаныя бізнэсовец Аляксандр Шакуцін (сядзіць справа ад Цяцерына), прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант і Дар'я Шманай са службы пратаколу (перад Лукашэнкам), піша “Наша Ніва”.
Для беларускіх тэнісістак гэта першы ў гісторыі выхад у фінал Кубка Федэрацыі, а зборная ЗША з'яўляецца рэкардсменам па колькасці перамог — у яе 17 чэмпіёнскіх тытулаў.