Фотафакт: МУС узнагародзіла мужчыну, які дапамог затрымаць хлопца з бензапілой

Фотафакт: МУС узнагародзіла мужчыну, які дапамог затрымаць хлопца з бензапілой

Міліцыя ўзнагародзіла мужчыну, які дапамог затрымаць хлопца з бензапілой. Аляксандру Модліку ўручылі ліст падзякі і нагрудны знак "За заслугі". Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў асабіста падзякаваў маладому чалавеку.

"Вельмі прыемна ўсведамляць, што ў нашым грамадстве ёсць такія людзі, якія ў экстрэмальных умовах гатовыя выканаць свой грамадзянскі абавязак", — цытуе словы Барсукова прэс-служба сталічнай міліцыі. Ён адзначыў, што нават складана меркаваць, якія наступствы маглі б быць, калі б Модліка "не было ў патрэбны час на шляху таго чалавека". "Далёка не кожны здолеў бы адважыцца, рызыкуючы ўласным жыццём, затрымаць узброенага чалавека. Вы ж паступілі як сапраўдны мужчына! Вялікі вам за гэта дзякуй!", — сказаў Аляксандр Барсукоў.

Сам Аляксандр Модлік да свайго ўчынку "ставіцца досыць сціпла, лічачы, што на яго месцы любы свядомы грамадзянін зрабіў бы тое ж самае".

Здарэнне ў мінскім гандлёвым цэнтры "Еўропа" адбылося 8 кастрычніка. 17-гадовы мінчук, узброены сякерай і бензапілой, напаў на работнікаў і наведвальнікаў. Адна жанчына загінула, яшчэ дзве атрымалі траўмы. Нападніка затрымалі яшчэ да прыезду міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі