Вучыцца ў БДУ стане даражэй — універсітэт падняў расцэнкі для платнікаў

Белдзяржуніверсітэт

Белдзяржуніверсітэт / sb.by

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт падняў цэны на навучанне.

Ужо з 1 верасня 2026 года ў залежнасці ад факультэта і спецыяльнасці студэнтам-платнікам давядзецца плаціць на 300-500 рублёў больш, чым у папярэднім семестры.

Самыя дарагія спецыяльнасці — "Правазнаўства" і "Эканамічнае права" на юрфаку, а таксама "Міжнароднае права" і "Афрыканістыка" на факультэце міжнародных адносінаў. Адзін курс на іх каштуе 6818 рублёў (каля $2350).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.