Фотафакт: наша гісторыя у 5 разоў даражэйшая за расійскую
Там-сям у шапіках “Белсаюздруку” яшчэ прадаецца часопіс “Наша гісторыя”. Але не толькі ён. У адным з кіёскаў на праспекце Незалежнасці ў Мінску Еўрарадыё побач з беларускім выданнем знайшло часопіс “Русская история”.
Глядзіце: “Наша гісторыя” каштуе 5,51 рубля, а “Русская история” — 1,10 рубля. Беларускі гістарычны часопіс у 5 разоў даражэйшы!
Фота: Еўрарадыё
Цяпер з упэўненасцю можна сказаць: быць дасведчаным у гісторыі беларусам не толькі модна, але і дорага! Прынамсі, даражэй, чым быць дасведчаным у гісторыі расіянінам...