Фотафакт: сумны прэм’ер Кабякоў і рука міністра
У сераду ў Мінску на шэрагу аб’ектах для II Еўрапейскіх гульняў 2019 года адбылася інспекцыя. Яе праводзіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. Ён патрабаваў, каб усе аб’екты былі здадзены ў тэрмін. Тым больш, што “ўсе неабходныя фінансавыя сродкі ёсць”. Адным з тых, хто суправаджаў Кабякова, быў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко (на здымку).