Фотафакт: у Ашхабадзе Лукашэнку сустрэлі дзеці
У сераду, 29 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка прыбыў з пятым афіцыйным візітам у Туркменістан. У міжнародным аэрапорце Ашхабада яго сустракаў намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных спраў Рашыд Мерэдаў. Была арганізаваная цырымонія афіцыйнай сустрэчы з удзелам ганаровай варты, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Як відаць на здымку БЕЛТА, Лукашэнку віталі дзеці — хлопчык і дзяўчынка.
30 сакавіка кіраўнік Беларусі правядзе ў Ашхабадзе перамовы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Яны паўдзельнічаюць у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў беларускага пасольства, наведаюць Гарлыцкі горна-абагачальны камбінат, будаўніцтвам якога займаліся беларусы.