Фотафакт: У Гомелі на Дзень Перамогі ўвялі "сухі закон"
На Дзень Перамогі ў крамах Гомеля забаранілі продаж алкагольнай і слабаалкагольнай прадукцыі. Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў фэйсбуку гамяльчук Андрэй Стрыжак, які сфатаграфаў абвестку на краме.
У ёй гаворыцца: "Паважаныя пакупнікі! У сувязі з правядзеннем у горадзе Гомелі мерапрыемства, прысвечанага святкаванню 9 Траўня, продаж алкагольных, слабалкагольных напояў і піва забаронены з 8.00 гадз. 9 траўня 2016 г. да 23.00 гадз. 9 траўня 2016 г.".