Фотарэпартаж: У Строчыцах прайшло Гуканне вясны
Былі і песні-вяснянкі, і вогнішча.
Гуканне вясны прайшло ў Беларускім музеі народнай архітэктуры і быту ў Строчыцах.
Гуканне вясны — гэта старажытнае беларускае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Яно вядомае з дахрысціянскіх часоў. Свята суправаджаецца абрадавымі песнямі-вяснянкамі, карагодамі.