Француза затрымалі ў маскоўскай кавярні — у чым яго падазраюць?

Масква

Масква

Расія заяўляе, што затрымала грамадзяніна Францыі паводле падазрэння ў шпіянажы. Мужчына нібыта збіраў інфармацыю пра ваенную актыўнасць РФ і не быў зарэгістраваны як "замежны агент". Яго затрымалі ў маскоўскай кавярні.

Пазней швейцарская няўрадавая арганізацыя паведаміла, што затрыманы — дарадца Цэнтра гуманітарнага дыялогу Ларан Вінацье.

У арганізацыі сказалі, што яе асноўны від дзейнасці — прадухіленне і вырашэнне ўзброеных канфліктаў ва ўсім свеце з дапамогай схаванай дыпламатыі.

Летась паводле аналагічнага абвінавачання арыштавалі расійска-амерыканскую журналістка Алсу Курмашаву. Абвінавачанне прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі