Французскі пісьменнік Жан-Мары Гюстаў Ле Клезіё стаў Нобелеўскім лаўрэатам
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стаў французскі пісьменнік Жан-Мары Гюстаў Ле Клезіё, паведамляе “Інтэрфакс”. Яго ўзнагародзілі за "навізну, паэтычныя шуканні і пачуццёвасць, а таксама за пошукі гуманнасці за межамі цяперашняй цывілізацыі".
Вядомасць пісьменніку прынесла кніга "Славесны працэс" (1963). У перыяд з 1963 па 1975 гады ён апублікаваў больш за 30 твораў: казак, навел, раманаў і эсэ, а таксама перакладаў мексіканскай міфалогіі. У 1994 годзе Ле Клезіё быў прызнаны самым вялікім сучасным пісьменнікам, які піша на французскай мове.