Францыя і Ісландыя разыграюць апошнюю пуцёўку ў паўфінал “Еўра-2016”
Зборныя Францыі і Ісландыі сёння паспрачаюцца за апошнюю пуцёўку ў паўфінал чэмпіянату Еўропы па футболе. Матч пройдзе ў Парыжы і пачнецца ў 22.00. Жывую трансляцыю гульні можна паглядзець на тэлеканале “Беларусь-1”. Ісландцы сталі сенсацыяй сёлетняга турніру: даволі нечакана яны занялі другое месца ў групе F і прайшлі ў плэй-оф, прычым на групавой стадыі яны выстаялі супраць Партугаліі, з якой разышліся з мірам (1:1), а таксама адабралі ачкі ў зборнай Аўстрыі (2:1). У 1/8 фіналу Ісландыя таксама выбіла з турніру зборную Англіі.
Нагадаем, што іншыя тры паўфіналісты ўжо вызначаныя: далей ідуць Партугалія (перамагла Польшу па пенальці), Уэльс (перамог Бельгію 3:1), Нямеччына (перамагла Італію па пенальці). У наступнай стадыі Партугалія згуляе з Уэльсам, а Нямеччына — з пераможцам матчу Францыя — Ісландыя.