Франкфурт з Вільні — 19,98 еўра, з Мінска — 275

Франкфурт з Вільні — 19,98 еўра, з Мінска — 275

Ryanair зноў аб'явіў зніжкі на ўсе напрамкі да 20%. Напрыклад, у Парыж можна паляцець з Вільні ў сярэдзіне снежня за 10 еўра ў адзін бок.

У Мінску такіх зніжак не бывае. Таму мы вырашылі параўнаць кошт квітка ў Парыж у звычайны дзень з Мінска і з Вільні.

Для аб'ектыўнасці параўнання бярэм квіток з Вільні разам з багажом 20 кілаграмаў, які па змоўчванні ўключаны ў квіток з Мінска, і дадаем усе расходы на дарогу. Да Вільні яшчэ трэба даехаць. Плюс лоўкосты лятаюць у аэрапорт Бавэ, які за 100 км ад Парыжа. "Белавія" лятае ў "Шарль дэ Голь" (25 кіламетраў).

 

Вільня — Парыж

Квіток у два бакі (+20 кг багаж) — 103 еўра

Квіток Мінск-Вільня-Мінск — 36 еўра

Квіток Бавэ-Парыж-Бавэ — 36 еўра

Сума: 175 еўра

 

Мінск — Парыж

Квіток у два бакі (багаж 20 кг уключаны) — 289 еўра

Квіток у Нацыянальны аэрапорт і назад — 3,6 еўра

Квіток з аэрапорта ў Парыж і назад — 10 еўра

Сума: 302 еўра

Франкфурт з Вільні — 19,98 еўра, з Мінска — 275

З Вільні атрымліваецца на 127,6 еўра танней, ну амаль у два разы. Цікава, што квіток з аэрапорта Бавэ да Парыжа каштуе як квіток з Мінска да аэрапорта Вільні.

Праўда, лоўкост дазваляе не браць багаж зусім альбо браць вагой 15 кг. Калі не браць багаж зусім, квіток будзе каштаваць на 50 еўра танней — 125 еўра, з багажом 15 кг — 155 еўра.

За 9,99 еўра ёсць прапанова з Вільні ў Франкфурт. Але таксама толькі ў снежні і толькі ў адзін бок. Але параўнаем іншыя дні. "Белавія" таксама лятае ў Франкфурт.

 

Мінск — Франкфурт

Квіток у два бакі (багаж 20 кг уключаны) — 275,5 еўра

Квіток у Нацыянальны аэрапорт і назад — 3,6 еўра

Сума: 279 еўра

 

Вільня — Франкфурт

Квіток у два бакі (+ багаж 20 кг) — 70 еўра

Квіток Мінск-Вільня-Мінск — 36 еўра

Сума: 106 еўра

 

У выніку з Вільні атрымліваецца танней у 2,5 разы. Але... калі браць з Вільні квіток без багажу, ён каштуе 19,98 еўра ў два бакі! Даплата за багаж у 15 кг будзе 30 еўра. А гэта ў 14 і 5,5 разоў танней.

Франкфурт з Вільні — 19,98 еўра, з Мінска — 275

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі