Фуру занесла на мосце ў Светлагорскім раёне: кабіна завісла над вадой (фота)
На мосце праз Бярэзіну ў Светлагорскім раёне зранку 8 жніўня адбылося ДТЗ, піша tut.by. Кіроўца фуры на трасе Светлагорск-Жлобін не справіўся з кіраваннем: аўтамабіль занесла і развярнула.
Па словах відавочцаў, з абодвух бакоў моста ўтварыўся кіламетровы затор, бо гэта адзіная дарога, па якой можна трапіць са Светлагорска ў Жлобін.
Да месца здарэння прыехалі ДАІ, дарожная служба, МНС, хуткая, хаця пацярпелых няма.
Фота: vk.com/gomelchp
Фота: vk.com/gomelchp