Футбаліст: Калі ў дзяржавы няма грошай, яна хоча закрыць дзіркі за кошт народа

Футбаліст: Калі ў дзяржавы няма грошай, яна хоча закрыць дзіркі за кошт народа

Футбаліст жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" Аляксей Панкавец у інтэрв'ю by.tribuna.com выказаўся пра сітуацыю з тарыфамі на жыллёва-камунальныя паслугі.

"Мяне ва ўсёй гэтай гісторыі азадачыла іншае, — гаворыць футбаліст. — У Беларусі чамусьці падымаюць тарыфы, калі людзі пачынаюць бяднець. Чаму гэта было не зрабіць, калі павышаліся заробкі і народ сябе адчуваў упэўнена? Ніхто б так хваравіта новаўвядзенне не ўспрыняў. Калі ў дзяржавы няма грошай, яна хоча закрыць дзіркі за кошт народа. І гэта найбольш балюча б'е па звычайным чалавеку, бо спартсмены з большага могуць сабе дазволіць гэтую камуналку аплаціць. Пры гэтым беларусы паслухмяныя людзі. Атрымалі паперу — аплацілі. А ўжо потым пачынаюць думаць, як пражыць".

Панкавец кажа, што разам з сям'ёй жыве ў трохпакаёвай кватэры ў Курасоўшчыне (яе плошча — 80 квадратных метраў, зарэгістравана пяць чалавек). У снежні ён заплаціў за камунальныя паслугі 480 тысяч рублёў, у студзені — 860 тысяч. Па словах футбаліста, некаторыя пункты ў "жыроўцы" ён так і не зразумеў.

Футбаліст: Калі ў дзяржавы няма грошай, яна хоча закрыць дзіркі за кошт народа
Фота: Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі