Футбаліст Ян Цігараў стане госцем жывога эфіру Еўрарадыё
Былы футбаліст зборнай Беларусі Ян Цігараў стане госцем жывога эфіру Еўрарадыё ў сумеснай праграме з праектам Tribuna.com. Разам з Віталём Зыблюком і Максімам Беразінскім ён абмяркуе апошнія спартовыя і каляспартовыя навіны: слёзы Раналду, дамоўныя матчы ў чэмпіянаце Беларусі, заробкі футбалістаў вышэйшай лігі ў 12 тысяч долараў, будучую Алімпіяду, “Белыя крылы” і беларускую мову. Пачатак у 15:00. Слухаць жывы эфір тут.