Футбалісты Уэльса выйшлі ў паўфінал “Еўра-2016”
Футбалісты Уэльса перамаглі зборную Бельгіі і выйшлі ў ½ фіналу чэмпіянату Еўропы па футболе. 1 ліпеня яны згулялі ў французскім Вільнёў-д’Аск чвэрцьфінальны паядынак, які скончыўся з лікам 3:1 на карысць валійцаў. Бельгійцы адкрылі лік хуткім голам, забітым на 13-й хвіліне Раджой Наінгаланам. Аднак затым валійцы паспяхова адыграліся. Галамі адзначыліся Эшлі Уільямс, Хэл Робсан-Кану, Сэм Воўкс.
Сапернікам Уэльса ў паўфінале будзе зборная Партугаліі.
Сёння, 2 ліпеня, адбудзецца чвэрцьфінальны паядынак паміж Нямеччынай і Італіяй. Ён пройдзе ў французскім Бардо і пачнецца ў 22.00, наўпроставую трансляцыю можна паглядзець на тэлеканале “Беларусь-1”.
Апошнюю пуцёўку ў паўфінал разыграюць у нядзелю, 3 ліпеня, Францыі і Ісландыя.