Футбольная зборная Беларусі на апошніх хвілінах прайграла Турцыі (відэа)

Лік адкрыў Белут на 5-й хвіліне матча, аднак ужо праз 5 хвілін Радзівонаў робіць лік нічыйным. Ён захоўваўся да 89-й хвіліны, калі Йылмаз забіў пераможны для гаспадароў поля гол — 1:2.
 

Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Гутар, Вераціла (Аляхновіч, 67), Мартыновіч, Філіпенка, Бардачоў, Драгун (Кісляк, 67), Цігараў (Алексіевіч, 90), Калачоў, Глеб, Балановіч (Крывец, 83), Радзівонаў (Пуціла, 76).

Тэлеканал "Беларусь 2" пакажа матч Турцыя — Беларусь у запісе. Трансляцыя пачнецца ў 23.55 паводле беларускага часу.

Фота — football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі