Футбольны фанат з Калінкавічаў моцна збіў апанента-антыфашыста

Футбольны фанат з Калінкавічаў моцна збіў апанента-антыфашыста

17-гадовы жыхар Калінкавічаў, які ўдзельнічае ў футбольным фанацкім руху, панясе крымінальную адказнасць за хуліганства. Як паведамляе прэс-служба МУС, сёлета ў верасні хлопец паехаў з сябрамі ў Жыткавічы падтрымаць ФК “Вертыкаль”, які гуляў з мясцовым “ЮА-Буд-Жыткавічы”.

Падчас матчу паміж ультрас здарыўся канфлікт. Заўзятары жыткавіцкай каманды разбегліся і пакінулі аднаго са сваіх таварышаў, з якім вырашылі разабрацца прыезджыя фанаты. Хлопец, на якога цяпер завялі крымінальную справу, запатрабаваў у апанента адмовіцца ад ідэі антыфашызму і збіў яго.

Гэтыя дзеянні суправаджаліся відэаздымкай, якая пазней трапіла ў сацыяльныя сеткі на старонку аднаго з удзельнікаў канфлікту.

Паводле звестак праваахоўнікаў, непаўналетні агрэсар з’яўляецца прыхільнікам ідэяў фашызму. Цяпер ён арыштаваны. Хлопцу пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі за хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі