Час падумаць пра елку: якім надвор'ем пачнецца наступны тыдзень?

Думаеце, рана ставіць елку? А вось і не!

Думаеце, рана ставіць елку? А вось і не! / pixabay

Сіноптыкі папярэдзілі пра жоўты ровень небяспекі на панядзелак, 13 лістапада.

Моцны вецер з парывамі да 15-18 м/с чакаецца ноччу і раніцай у паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі. На асобных пляцоўках дарог магчыма галалёдзіца.

У цэлым надвор'е ў панядзелак будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, што ссоўваецца з Бранскай на Валагодскую вобласць Расіі.

Будзе хмарна, у шмат якіх раёнах краіны пройдуць дажджы, а па паўночным усходзе і мокры снег. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..+6°С, максімальная ўдзень +2..+8°С.

На днях беларускія блогеры сфатаграфавалі ўсталёўку навагодняй елкі на адной з пляцовак Мінска. Чытаем прагноз — і не дзівімся, самы час!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі