Галіна Уласік: пытанні былі толькі па дачцэ
Сілавікі завяршылі ператрус у кватэры, дзе жывуць рэдактарка TUT.by Галіна Уласік і яе дачка Валерыя. Жыллё яны пакідалі, хаваючы твары.
У каментары TUT.by Галіна Уласік распавяла падрабязнасці сённяшняга ператрусу: "Пытанні былі толькі па дачцэ. Валерыю Уласік забралі па адміністрацыйнай справе аб удзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах і як падазраваную па крымінальнай справе аб масавых беспарадках".
Яна паведаміла, што дачка працуе ў рэкламным агенцтве. Маці не ведае, чаму сілавікі вырашылі, што Валерыя можа быць падазраванай па крымінальнай справе.
Галіна Уласік дадае, што падчас ператрусу з дому забралі ўсю аргтэхніку, у тым ліку ноўтбук, які два гады таму ўжо забіралі па "справе БЕЛТА".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.