Галоўнага металурга МТЗ затрымалі падчас атрымання хабару ў памеры $2800

Галоўнага металурга МТЗ затрымалі падчас атрымання хабару ў памеры $2800

КДБ Беларусі распавёў падрабязнасці пра затрыманне галоўнага металурга Мінскага трактарнага завода Андрэя Карася. Пра яго стала вядома 27 лістапада з неафіцыйных крыніц. Разам з Карасём былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек.

Камітэт дзяржбяспекі інфармуе, што Карась атрымаў 2800 долараў ад старшыні праўлення “Завода ўцяжарвальнікаў” з Данецкай вобласці Украіны Аляксандра Скібы. Апошні таксама затрыманы. Адзначаецца, што пасярэднікам падчас перадачы грошай быў сын Андрэя Карася.

Быў задакументаваны і факт атрымання хабару (1700 долараў) ад бізнесменаў начальнікам матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння МТЗ Васілём Мезгоем. Агулам фактаў карупцыйнай дзейнасці выявілі больш за два дзясяткі. Хабары агулам склалі больш за 40 тысяч долараў. У адносінах супрацоўнікаў Мінскага трактарнага завода распачалі крымінальныя справы па артыкулах “атрыманне хабару”. У адносінах украінца Скібы крымінальную справу распачалі па артыкуле “дача хабару”. Усе гэтыя людзі знаходзяцца пад вартай. Крымінальныя справы КДБ перадаў у Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі