Галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку выставілі абвінавачванне

Галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку выставілі абвінавачванне

Галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку 10 жніўня выставілі абвінавачванне. Артыкул — “Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры” (ч. 2 арт. 243 КК), паведамляе сайт spring96.org. Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленне волі — ад 3 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без яе, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю. Вядома, што сваю віну галоўны бухгалтар не прызнае і не дае паказанняў. Ён па-ранейшаму застаецца пад вартай.

Як паведамляла Еўрарадыё, 2 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю правялі ператрусы ў офісах прафсаюза РЭП (у Мінску) і Беларускага незалежнага прафсаюза (у Салігорску), былі забраныя дакументы, камп’ютарная тэхніка. Старшыню прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча пасля допыту адпусцілі, а Комлік застаўся за кратамі. Ужо 3 жніўня беларускія праваабарончыя арганізацыі заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем. Яны перакананы, што ўлады распачалі супраць прафсаюзных лідараў палітычна матываваную крымінальную справу. Дарэчы, днямі стала вядома, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў перадаў справу ў Следчы камітэт.

Галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку выставілі абвінавачванне
Ігар Комлік. Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі