Галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама" стаў канадзец Пол Гарднер

Канадскі адмысловец Пол Гарднер прызначаны галоўным трэнерам клуба "Дынама" , які ўвосень стартуе ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Кантракт падпісаны на год з магчымасцю працягу на сезон. " Мне зрабілі гонар, і я пастараюся апраўдаць давер беларускага прадстаўніка ў КХЛ. Збіраюся стварыць у Менску працаздольную каманду, якая будзе вырашаць самыя сур'ёзныя задачы", — сказаў пасля падпісання кантракту П.Гарднер.

У нацыянальнай зборнай Беларусі канадзец будзе дапамагаць свайму суайчынніку Глену Хэнлону, які "выказаў глыбокую задаволенасць новым асістэнтам". Чакаецца, што П.Гарднер прыбудзе ў Беларусь 22 чэрвеня, а да гэтага мае намер праглядзець некаторых кандыдатаў у дынамаўскую каманду. 52-гадовы канадзец раней узначальваў клуб расійскай суперлігі "Лакаматыў" з Яраслаўля, адкуль быў звольнены ў верасні 2007 г. Падчас кар'еры гульца П.Гарднер правёў у НХЛ 463 матчы, у якіх закінуў 203 шайбы і зрабіў 207 галявых перадач. Ён сын двухразовага ўладальніка Кубка Стэнлі Кэла Гарднера (757 гульняў, 161 шайба, 248 перадач і малодшы брат яшчэ аднаго гульца НХЛ Дэйва Гарднера 350 матчаў, 75 шайбаў, 115 перадач).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі