Галоўнымі сваімі ворагамі ўлада прызначыла блогераў і журналістаў?

Галоўнымі сваімі ворагамі ўлада прызначыла блогераў і журналістаў?

Прэзідэнцкая кампанія пачалася з затрыманняў журналістаў, блогераў і актывістаў. У пятніцу 8 траўня дэпутаты ўхвалілі дату правядзення выбараў, а ўжо 11 траўня суддзі ў 12 гарадах Беларусі агучвалі прысуды затрыманым.

Прычым ад сутак не ратавалі ні хвароба затрыманых, ні сумнеўная праўдзівасць доказаў удзелу затрыманых у “несанкцыянаваных акцыях пратэсту”. Хаця, калі такое было, каб суддзя сумняваўся ў сведчаннях міліцыянера? Але як паказала судовая практыка, не хвалюе суддзяў у разгар пандэміі каранавіруса, што ў блогера Сяргея Пятрухіна тэмпература каля 40, што ў яго калегі Аляксандра Кабанава пнеўманія ці што журналіст Зміцер Лупач з залы суда трапляе ў рэанімацыю. Усяго ж, па звестках праваабаронцаў, цягам 8–9 траўня было затрымана звыш 100 чалавек.


Чаму менавіта блогеры і журналісты сталі першымі ахвярамі “выбарчай вакханаліі”? Ці чакаць жорсткай цэнзуры і рэпрэсій падчас выбараў? Правакуюць ці папярэджваюць улады такімі сваімі дзеяннямі пратэставыя настроі сярод беларусаў?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і блогеры Мікола Дзядок і Эдуард Пальчыс.

Трансляцыю можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі