Гамельчукі купілі для музея рэдкі дакумент на інтэрнэт-аўкцыёне

Гамельчукі купілі для музея рэдкі дакумент на інтэрнэт-аўкцыёне

Група гамельчукоў купіла на аўкцыёне і перадала ў музей Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Румянцавых і Паскевічаў рэдкі дакумент — краслюнкі не пабудаванага ў Гомелі моста 1901 года.

Грошы на набыццё гістарычных дакументаў ініцыятары знайшлі праз краўдфандынг — збор сродкаў праз інтэрнэт, піша "СБ. Беларусь сегодня".

Дакумент уяўляе сабой вялізны ватман — больш за 2 метры ў даўжыню, таму ён складзены ў некалькі разоў. Створаны ён быў 116 гадоў таму. На краслюнку паказаны мост над Лібава-Роменскай чыгункай у Гомелі. Ён мусіў злучыць дзве часткі Гомеля, разрэзаныя чыгункай. Малодшы навуковы супрацоўнік музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Юрый Панкоў мяркуе, што будаўніцтва моста хутчэй за ўсё перашкодзіла Першая сусветная вайна.

Дарэчы, адзін з ініцыятараў — архітэктар Сяргей Ляпін распавёў, што гэта ўжо другі выпадак краўдфандынгу для куплі рэдкіх гістарычных дакументаў. Раней гамельчукі гэтаксама набылі электронны варыянт фотаздымкаў Гомеля з амерыканскіх спадарожнікаў часоў "халоднай вайны". Гэтыя здымкі былі размешчаныя ў вольным доступе ў групе "Пошукі старога Гомеля" ў сацсетках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі