Гамяльчук загінуў пад тралейбусам

Гамяльчук загінуў пад тралейбусам

ДТЗ з трагічным вынікам адбылося ўвечары 10 студзеня ў Гомелі на вуліцы Палескай, піша gp.by

Каля 20-й гадзіны 43-гадовы кіроўца тралейбуса "АКСМ2 ехаў у крайняй правай паласе з боку вуліцы Кірава ў напрамку вуліцы Шаўчэнкі. На дарозе тралейбус збіў пешахода. Мужчына пераходзіў праезную частку дарогі ў неўсталяваным месцы. Пры ДТЗ пешаход загінуў на месцы здарэння.

Праваахоўнікі высвятляюць асобу загінулага, паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама Дар'я Смаляк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі