Гамяльчук згвалтаваў і забіў дзвюх калег

Гамяльчук згвалтаваў і забіў дзвюх калег

Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы 33-гадовага мужчыны, якога вінавацяць у жорсткім забойстве дзвюх жанчын.

Так, у ліпені 2014 года знікла 24 гадовая дзяўчына, якая стала першай ахвярай. Злачынца згвалтаваў яе і забіў. Раскрыць злачынства доўга не ўдавалася, бо сляды злачынства і цела забітай дзяўчыны былі старанна схаваныя.

Амаль праз год пры падобных абставінах знікла яшчэ адна 26-гадовая жанчына. Следства выявіла, што абедзве працавалі на адным прадпрыемстве, зніклі раніцай і ў адным месцы. Па падазрэнні быў затрыманы мужчына, які працаваў на тым жа прадпрыемстве, што і зніклыя жанчыны. З абедзвюма ён быў знаёмы.

Следства выявіла, што мужчына запрашаў сваіх ахвяр да сябе ў аўтамабіль. Потым ён вёз іх у свой гараж, дзе і гвалтаваў. Каб пазбегнуць адказнасці за згвалтаванне, ён забіваў жанчын — біў іх, а таксама нацягваў на галаву поліэтыленавы пакет.

Целы жанчын ён вывозіў на сваім аўтамабілі і закопваў у лесе ў Гомельскім раёне. Рэчы жанчын ён прысабечыў — на агульную суму каля 22 мільёнаў рублёў.

Следства правяло праведзена больш за 50 экспертыз і дапытала каля 200 сведкаў.

Зламысніку выставілі абвінавачанні ў забойстве, згвалтаванні, гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, выкраданні чалавека і крадзяжы.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Фота: hronika.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі