Гандбалісты мінскага "Дынама" — у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў
У кваліфікацыі, якая прайшла ў славацкім Прэшаве, дынамаўцы ў фінальным матчы перамаглі мясцовы "Татран" з лікам 29:27.
Нагадаем, у суботнім паўфінале "Дынама" перамагло афінскі АЕК — 25:21.
У групавым турніры (група С) сапернікамі мінскага клуба будуць: іспанская "Барселона", за якую гуляе беларус Сяргей Рутэнка, французскі ПСЖ, македонскі "Вардар", швейцарскі "Вакер", а таксама або македонскі "Металург" або венгерскі "Пік".
Матчы групавога раўнду пройдуць з верасня 2013 года па люты 2014-га. Першы матч "Дынама" правядзе 21 верасня у гасцях з ПСЖ; а ў канцы верасня, у прамежак часу з 25 па 29 верасня, "Дынама" згуляе дома з "Вардарам". З 9 па 13 кастрычніка ў Мінску — з "Вакерам", а ў сярэдзіне лістапада — з "Барселонай", інфармуе "Наша ніва".
Год таму мінскае "Дынама" ў Лізе чэмпіёнаў дайшло да плэй-оф (1/8 фіналу).
Фота — dinamohandball.by